« Вясна » — экстрэмісцкае фармаванне .
Што трэба ведаць ? Ваўкавыскі раённы суд пакараў штрафам яшчэ аднаго прысутнага на Дні памяці ў Свіслачы 04.12.2014 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў 4 снежня яшчэ адзін прысутны на Дні памяці паўстанцаў 1863 году , што адбываўся 26 кастрычніка бягучага году ў Свіслачы і Якушоўцы , Віталь Гуляк быў аштрафаваны за нібыта “ удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве ”. Усё абвінавачванне зноў базавалася на складзеным у Свіслацкім РАУСе пратаколе пра адміністрацыйнае правапарушэнне . Віталь Гуляк у той дзень не трымаў ніякай сімволікі , ні выкрыкваў лозунгаў , не выступаў , ніякім чынам не парушаў грамадскага парадку , але фактычна за саму прысутнасць на Дні памяці ў Свіслачы суддзя Ваўкавыскага раённага суду Юрый Якімовіч пакараў яго штрафам у памеры 20 базавых велічынь

