Тры сябры Віцебскай абласной камісіі па правядзенні рэферэндуму
прынялі ўдзел у агітацыі па зменах у канстытуцыі 14.02.2022 Тэгі: рэферэндум -2022 11 лютага ў абласной газеце « Віцебскія весці » быў апублікаваны Зварот сябраў Віцебскай абласной Каардынацыйнай рады грамадскіх аб ' яднанняў і палітычных партый. 19 кіраўнікоў грамадскіх арганізацый і палітычных партый заклікалі жыхароў Віцебскай вобласці прыйсці на ўчасткі для галасавання і прагаласаваць " За " змену канстытуцыі . Скандальнасць сітуацыі ў тым , што трое з іх , з ' яўляюцца членамі Віцебскай выбаршчыкаў камісіі па правядзенні рэферэндуму . Выбарчы кодэкс дазваляе грамадзянам Рэспублікі Беларусь , палітычным партыям , іншым грамадскім аб ' яднанням , працоўным калектывам права бесперашкоднай агітацыі за прапанову па правядзенні рэферэндуму , за прыняцце рашэння , вынесенага на рэферэндум ,

