Хроніка пераследу актывістаў 10 ліпеня
10.07.2020 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, пераслед, затрыманні Праваабаронцам " Вясны " 10 ліпеня паведамляюць пра затрыманні , суды , пераследы актывістаў ва ўсёй Беларусі і простых людзей на розных падставах : удзел у велапрабегах салідарнасці і акцыях , за крытычныя каментары ў сацсетках і інш . У Мінску затрыманы актывіст Яўген Міхасюк. Ён прымаў удзел у мінскіх велапрабегах салідарнасці . Цяпер ён знаходзіцца ў Цэнтральным РУУСе . Яўген Міхасюк . Фота : 34mag.net Сёння раніцай таксама быў затрыманы Шота Лабжанідзэ . Дома супрацоўнікі міліцыя правялі ў яго вобшук альбо агляд і канфіскавалі мабільны тэлефон . Прычынай затрымання стала тое , што Шота нібыта напісаў у сацсетках нейкае паведамленне — і з гэтай нагоды на яго паступіла заява ў міліцыю дапоўнена

