«Мэдычная супольнасьць ня будзе
маўчаць», — калегі затрыманых лекараў 27 кастрычнік 2020, 20:35 Ганна Соўсь «Мы будзем усё роўна трымацца сваёй грамадзянскай пазыцыі і выступаць супраць гвалту», — кажа калега затрыманых, загадчыца кабінэту эндаскапіі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру «Кардыялёгія» Тацяна Гінько. Беспрэцэдэнтнымі назваў затрыманьні мэдыкаў анэстэзіёляг-рэаніматоляг Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру «Маці і дзіця» Андрэй Вітушка. Ён прагназуе, што найлепшыя лекары будуць пакідаць Беларусь, калі сытуацыя ня зьменіцца. «З тэхнічных прычын пачатак апэрацый быў пасунуты» Загадчыца кабінэту эндаскапіі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру «Кардыялёгія» Тацяна Гінько працуе ў цэнтры з 2017 году і ганарыцца ўнікальным калектывам прафэсіяналаў высокага ўзроўню. Разам з калегамі Тацяна

