У Мінску масава судзяць удзельнікаў пікетаў каля Камароўкі
19.06.2020 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, акцыі Ілюстрацыйнае фота У Мінску 19 чэрвеня праходзіць каля 20 судоў па адміністрацыйных справах па артыкуле 23.34 КаАП – за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах . А фактычна судзяць тых , хто прыходзіў на акцыі падчас нядзельных збораў подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты каля Камароўскага рынку . Каго судзяць ? Суд Партызанскага раёна : 09.00. Разгляд адміністрацыйнай справы па арт . 23.34 КаАП у дачыненні да Ігара Барысава .

