" Участковыя худымі бываюць ?" Мужчыну асудзілі на 2 гады і 3 месяцы
калоніі за абразу міліцыянта 08.12.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Аляксандр Сяліцкі . Фото : spring96.org У судзе Докшыцкага раёна разгледзелі крымінальную справу ў дачыненні да Аляксандра Сяліцкага , якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых паўнамоцтваў ( арт . 369 КК ). Працэс вёў суддзя Вячаслаў Елісеенка, бок джяржабвінавачвання падтрымлівала намесніца пракурора Надзея Міцько. Пацярпелым па справе быў прызнаны ўчастковы інспектар Андрэй Комар .

