20.07.2023 / 18:56
« А мы гэта канкрэтна можам зрабіць » —Шаўцоў з Чырвонага Крыжа пра ядзернуюзброю Генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў , які нядаўна трапіў у скандал з выкарыстаннем Z- сімволікі падчас паездкі на акупаваны Расіяй Данбас , не толькі не імкнецца неяк апраўдацца , але наадварот — працягвае рабіць скандальныя для кіраўніка такой арганізацыі выказванні . Ва ўчарашнім выступленні ў эфіры АНТ ён паразважаў пра магчымасці выкарыстання ядзернай зброі , і зусім не з гуманітарных пазіцый . Дзмітрый Шаўцоў . Фота : СТБ « Вядома , тая палітыка , якая была ў Савецкім Саюзе , яна выклікала шмат спрэчак , шмат пагалосак . Але ўчынак Мікіты Хрушчова , які раптоўна прывёз на Кубу ядзерную зброю , паставіў , па - першае , безумоўна , на мяжу ядзернай вайны ўсё чалавецтв

