На маёмасць пінскіх палітвязняў накладваюць арышт . Толькі блытаюць
паміж сабой абвінавачаных 21.10.2020 Тэгі: палітвязні, следчы камітэт У пінскіх палітвязняў праходзяць дома ператрусы . Следчыя апісваюць іх маёмасць і накладаюць на яе арышт . Аднак пры ўручэнні адпаведных дакументаў блытаюць фігурантаў " пінскай справы ": праводзяць ператрус у доме аднаго чалавека , а пастанову ўручаюць іншага . Сваякі палітычных зняволеных пінчукоў . Фота : spring96.org Сваякі пінскіх палітвязняў паведамляюць , што ператрус быў праведзены ў доме 19- гадовага Данііла Богната. Аднак яго сваякам уручылі пастанову аб накладанні арышту на маёмасць іншага палітвязня — Вячаслава Рагашчука. Праваабаронца " Вясны " Аляксандр Вайцешык мяркуе , што ператрусы ў хуткім часе будуць праведзеныя ў дамах іншых фігурантаў " пінскай справы ".

