Брэст : у склад абласной выбарчай камісіі трапіў адзін прадстаўнік
апазіцыйнай партыі 20.07.2015 Тэгі: выбары -2015 Упершыню на інтэрнэт - старонцы Брэсцкага аблвыканкама была арганізаваная анлайн - трансляцыя з сумеснага паседжання прэзідыума абласнога савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта , на якім вырашалася пытанне пра стварэнне выбарчай камісіі . Праўда , сама трансляцыя цягнулася каля 15 хвілін , бо менавіта столькі спатрэбілася ўдзельнікам паседжання для фармавання абласнога выбаркама . Агулам было пададзена 28 заяў на ўключэнне ў склад камісіі , аднак адна заява была адхіленая , бо яе накіраваў Брэсцкі гарадскі камітэт БРСМ . Як адзначыў начальнік галоўнага упраўлення арганізацыйна - кадравай работы аблвыканкама Сяргей Цімашук , паводле заканадаўства гарадская структура не мае права прапаноўваць сваіх вылучэнцаў у выбарчыя камісіі абла

