Яшчэ аднаго жыхара Жлобіна асудзілі за падзеі 9 жніўня
21.07.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Пратэсты ў Жлобіне пасля выбараў 2020. Скрыншот з відэа У судзе Жлобінскага раёна 19-20 ліпеня разглядзелі крымінальную справу 21- гадовага Мікіты Кругліка . Хлопца вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях , што груба парушаюць грамадскі парадак , у ноч з 9 на 10 жніўня ў Жлобіне ( ч . 1 арт . 342 КК ). Справу вёў суддзя Ігар Змушко, бок дзяржабвінавачвання прадстаўляў Сямён Фядорчанка. Паводле абвінавачвання , Мікіта Круглік быў дасведчаны пра правядзенне несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у Жлобіне пасля выбараў прэзідэнта , каля 22 гадзін 9 жніўня прыйшоў у цэнтральную частку города , з мэтай выказвання сваіх грамадска - палітычных поглядаў і пратэста супраць хода і вынікаў выбараў , а таксама вядзення дэкструктыўнай дзейнасці , н

