Апошні штраф за тыдзень дастаўся фрылансеру Кастусю Жукоўскаму
21.09.2018 Тэгі: адміністратыўны пераслед, свабода слова У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 21 верасня разгледжаная адміністрацыйная справа , заведзеная на грамадскага актывіста і фрылансера Канстанціна Жукоўскага . Яго вінавацяць ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ ( частка 2 арт . 22.9 КаАП РБ ). На суд Жукоўскі вырашыў прыйсці ў арыштанцкай робе , чым злёгку шакаваў судовых служак . Аднак толькі не суддзю . Вырак - штраф у памеры 30 базавых велічынь .

