Выбары скончыліся , суды - працягваюцца
12.10.2016 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед Акцыя “ За сапраўдныя выбары ” ў Мінску 12 верасня 2015 года . У судзе Цэнтральнага раёна 12 кастрычніка працягваюцца суды над ўдзельнікамі акцыі з патрабаваннем сапраўдных выбараў , ініцыяванай палітыкам Мікалаем Статкевічам і Уладзімірам Някляевым , якая прайшла 12 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску . Сёння разглядаюцца адміністрацыйныя справы актывіста “ Еўрапейскай Беларусі ” Максіма Вінярскага і Яўгена Батуры. Яўген Батура на суд не пайшоў , паведаміўшы ў фэйсбуку наступнае : 20 хвілін таму пачаўся мой суд , на якім " даказваюць " мой " актыўны ўдзел " у мітынгу - абурэнні парламенцкімі " выбарамі ". Шкада , што не змог на ім папрысутнічаць , каб нагадаць суддзе Цэнтральнага раёна Мацкевічу , чым караецца вынясенне прысуда па вядом

