Гомельская Вясна
праваабарончы сайт У выбарчай камісіі два палітычныя і адзін ад працоўных . Астатнія чыноўнікі ад ГА . 21.07.2015 Такі расклад можна пабачыць , калі пільна прыглядзеца на склад толькі што ўтворанай Савецкай раённай у Гомелі выбарчай камісіі . Доўгатэрміновы назіральнік ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары ” Леанід Судаленка, які сёння прысутнічаў на сумесным пасяджэнні прэзідыума гарадскога Савета дэпутатаў і гарвыканкама па фарміраванні пазначанай выбарчай камісіі дае свой аналіз персанальнага складу чальцоў камісіі . Пад “ прыкрыццем ” грамадскасці ў камісію патрапілі начальнік аддзела арганізацыйна - кадравай працы адміністрацыі раёну Алла Андрушчанка, супрацоўніца адміністрацыі Валянціна Баева, па ўсім відаць малады чыноўнік ( дадзеных на яго няма ) Сяргей Куцапаленка, намесн

