У Ляхавічах да калоніі і " хіміі " асудзілі бацьку і сына за расклейванне
ўлётак з абразай Лукашэнкі 28.10.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Судовая зала . Ілюстрацыйнае фота spring96.org У судзе Ляхавіцкага раёна 27 кастрычніка вынеслі прысуд Генадзю і Вячаславу Смірновым , якіх вінавацілі ў абразе Лукашэнкі ( ч . 1 арт . 368 Крымінальнага кодэкса ), а Генадзя — яшчэ і ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў ( ч . 2 арт . 363 Крымінальнага кодекса ). Справу разглядала суддзя Таццяна Жарко, бок дзяржабвінавачання прадстаўляла Дзіяна Клімовіч. Пацярпелым па справе быў прызнаны міліцыянер - кіроўца Ляхавіцкага РАУС Аляксандр Болтуць. Паводле абвінавачвання , Генадзь Смірноў, маючы адзіны намер на знявагу гонару і годнасці А . Р . Лукашэнкі , набыў у нявызначаным месцы і ў нявызначаны час улёткі дэструктыўнага характару , пасля чаго 15 сакав

