Судзяць абаронцаў Курапатаў : Багінскай - 50 базавых велічынь , а Паўла
Севярынца - на 15 сутак 08.04.2019 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў Затрыманне Ніны Багінскай у Курапатах . Фота : Радыё Свабода У судзе Мінскага раёну судзяць 72- гадовую Ніну Багінскую, якая намагалася спыніць будаўнічую тэхніку ў Курапатах . Яе затрымалі 5 красавіка , абвінавацілі ў тым , што яна нібыта перашкаджала будаўнічым працам у Курапатах , і склалі пратаколы па двух артыкулах КаАП : 17.1 - " дробнае хуліганства " і 23.34 - " непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы ". Да суда Ніну Багінскую ўтрымлівалі ў ІЧУ Мінскага раёна , дзе яна аб ' явіла галадоўку . дапоўнена

