За акцыю 8 верасня Мікалаю Статкевічу дадалі яшчэ 5 сутак арышту
26.09.2017 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед Мікалай Статкевіч Мікалай Статкевіч асуджаны яшчэ на 5 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы Мінска . Такое рашэнне 26 верасня прыняў суд Ленінскага раёна . То бок да 15 сутак за акцыю 3 ліпеня , якія зараз адбывае апазіцыйны палітык , дадаюцца яшчэ 5. Акцыя праводзілася ў знак пратэсту супраць беларуска - расійскіх ваенных вучэнняў « Захад -2017» і была прымеркавана да неафіцыйнага Дню беларускай вайсковай славы .

