Рэха абароны Курапатаў : Яроменку прапанавалі адбыць даўні арышт
12.09.2017 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў Уладзь Яроменак пад час абароны Курапат . Фота : Беларускае Радыё Рацыя . Актывіст “ Маладога фронту ” Уладзь Яроменак 8 верасня атрымаў судовую пастанову аб вынясенні арышту на 3 сутак за абарону Курапатаў , якая была арганізаваная актывістамі супраць будаўніцтва ў ахоўнай зоне напрыканцы лютага - пачатку сакавіка 2017 года . Напярэдадні актывісту патэлефанаваў участковы інспектар міліцыі і нагадаў пра выкананне судовай пастановы , аднак Яроменак адказаў , што пакуль не атрымае яе асабіста , нічога рабіць не будзе . Нагадаем , першапачаткова адміністратыўную справу планавалася разгледзець яшчэ ў сакавіку , аднак тады Уладзь Яроменак утрымліваўся пад вартай у СІЗА на Валадарскага , як падазроны па справе “ аб падрыхтоўц

