https://web.archive.org/web/20210403082143/https://blr.belta.by/president/view/naznachany-
novy-nachalnik-departamenta-ahovy-mus-88434-2020/ Аляксандр Шэпелеў 9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнікам Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў назначаны палкоўнік міліцыі Аляксандр Шэпелеў. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Да гэтага часу Аляксандр Шэпелеў працаваў на пасадзе начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС.-0-

