Сёння ў Ваўкавыску суд за акцыю ў падтрымку Украіны
14.03.2014 Тэгі: адміністратыўны пераслед, акцыі, свабода мірных сходаў Віталь Гуляк Ваўкавыскі грамадскі актывіст Віталь Гуляк правёў 13- га сакавіка адзіночную акцыю супраць умяшальніцтва Расіі ва ўкраінскія ўнутраныя справы і ўвядзенне расійскіх войск на тэрыторыю ўкраінскай суверэннай дзяржавы , гарантам суверэнітэту якой і яе непадзельнасці сярод іншых з ’ яўляецца і сама Расія . Віталь Гуляк выйшаў з украінскім жоўта - блакітным сцягам і плакатам “ Не вайне ! Пуцін прэч !” у сквер воінаў - інтэрнацыяналістаў а 17- тай гадзіне , у людны час , каб пабольш людзей убачылі яго пратэст . Там яго ўжо чакалі невядомыя людзі ў цывільным , якія адразу сталі здымаць яго на відэакамеру . Так Віталь

