« Вясна » — экстрэмісцкае фармаванне .
Што трэба ведаць ? Намесніка старшыні КХП БНФ аштрафавалі за Дзяды і мітынг у Курапатах 09.12.2019 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў Юрась Беленькі . Фота : svaboda.org Мінскі раённы суд аштрафаваў Юрася Беленькага , намесніка старшыні КХП БНФ , на 765 рублёў . Пра гэта піша Радыё Свабода . Палітыка пакаралі як арганізатара шэсця на Дзяды і мітынгу ў Курапатах 3 лістапада ў Мінску . Кіраўніцтва партыі , якое падала заяўку на акцыю , адмовілася складаць дамовы на паслугі з міліцыяй і камунальнікамі . Пра гэта быў складзены пратакол , які разгледзеў суддзя Віктар Шаўцоў. Першае паседжанне па справе прайшло 3 снежня . Выслухаўшы Юрася Беленькага і сведку - міліцыянта , суддзя папрасіў Беленькага прынесці некаторыя дакументы ды перанёс разгляд справы на 9 снежня . Адн

