Камісія vs Назіральніца : хто каго ?
01.10.2019 Тэгі: выбары -2019 Парламенцкая выбарчая кампанія набірае абароты , назіральнікі кампаніі “ Праваабаронцы за свабодныя выбары ” працягваюць назіраць за ходам выбарчага працэса з першага яе дня . За выбарчым працэсам на Чкалаўскай выбарчай акрузе № 96 у Мінску назірае назіральніца кампаніі Наталля Сацункевіч . Яна вылучылася ў назіральніцы шляхам збору подпісаў . За гэты час яна паспела зафіксаваць каля дзесятка парушэнняў Выбарчага кодэкса . А да дня выбараў яшчэ больш месяца — 47 дзён . Назіральніца кампаніі " Праваабаронцы за свабодныя выбары ". Фота : spring96.org У асноўным , усе інцыдэнты тычацца парушэння прынцыпа галоснасці і публічнасці выбараў . Наталля Сацункевіч абскардзіла ўсе парушэнні камісіі Чкалаўскай выбарчай акругі № 96. Старшынёй камісіі з ’ яўляецца Дзмітрый

