Яшчэ аднаго мінчука асудзілі на тры гады " хатняй хіміі " за ўдзел у
пратэсце 9 жніўня 06.11.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года . Ілюстрацыйнае фота з суполкі " Фатографы супраць " У судзе Цэнтральнага раёна 5 лістапада вынеслі прысуд Вадзіму Вінаградаву , якога абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях , якія груба парушаюць грамадскі парадак за падзеі ў ноч з 9 на 10 жніўня . Справу разглядала суддзя Юлія Густыр, бок дзяржаўнага абвінавачвання прадстаўляў Цімафей Нічапарук. Паводле абвінавачвання , Вадзім Вінаградаў з мэтай выказвання сваіх грамадска - палітычных поглядаў і пратэсту прыняў сумесна з групай асобаў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў перыяд з 16.00 гадзін 9 жніўня да 01.00 гадзін 10 жніўня 2020 года на скрыжаванні пр . Пераможцаў і

