У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі масавыя
затрыманьні 16 жнівень 2023, 14:28 Як стала вядома Свабодзе, cярод затрыманых — намесьнік дырэктара ў навуцы і загадчыкі аддзелаў. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (НГАБ) у Менску 16 жніўня супрацоўнікі КДБ затрымалі сама меней 7 чалавек. Сярод затрыманых — намесьнік дырэктара ў навуцы і загадчыкі аддзелаў. Пазаўчора, 14 жніўня, на пасаду дырэктара згаданага архіва быў прызначаны Міхаіл Глушакоў, які працаваў да гэтага кансультантам аднаго з дэпартамэнтаў Міністэрства юстыцыі. Паводле зьвестак «Нашай нівы», ён працяглы час служыў у КДБ. Гэта ня першая хваля рэпрэсій у НГАБе. У пэрыяд, калі дырэктарам архіва (травень 2022-га – студзень 2023-га) быў генэрал- маёр Алег Воінаў, які цяпер займае пасаду дырэктара Дэпартамэнту архіваў і справаводзтва Міністэрства юстыцыі, з палітычных м

