Менск увёў візавыя санкцыі супраць «найбольш
заангажаваных у дачыненьні да Беларусі прадстаўнікоў Эўразьвязу» 02 кастрычнік 2020, 16:58 Беларусь уводзіць візавыя санкцыі супраць «найбольш перадузятых і ангажаваных у дачыненьні да Беларусі прадстаўнікоў Эўразьвязу», заявіў журналістам прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Анатоль Глаз, піша БелТА. «Як мы і анансавалі, зь сёньняшняга дня на прынцыпе ўзаемнасьці мы ўводзім візавыя санкцыі супраць найбольш перадузятых і заангажаваных у дачыненьні да нашай краіны прадстаўнікоў эўраінстытутаў, уключаючы Эўрапарлямэнт і краіны — сябры Эўразьвязу. Сьпіс шмат у чым сымэтрычны. На гэтым этапе мы прынялі рашэньне яго не публікаваць», — заявіў Анатоль Глаз. Ён зьвярнуў увагу, што адзіны сьпіс неўязных асоб «дзейнічае таксама ў рамках інтэграцыйных аб’яднаньняў, у якія ўваходзіць Б

