У Кобрыне – суд над Аляксандрам Мехам
05.12.2016 Тэгі: адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў Алесь Мех . Днямі грамадскі актывіст з Кобрына Аляксандр Мех атрымаў позву ў суд Кобрынскага раёна . Па інфармацыі " Берасцейскай Вясны ", яшчэ 22 лістапада старшы ўчастковы інспектар , майор міліціі Свідуновіч азнаеміў Аляксандра Меха з матэрыяламі адміністрацыйнай справы . Як выявілася , за ўдзел грамадскага актывіста ў мерапрыемствах па ўшанаванню памяці герояў паўстання Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы , быў складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па ч . 3 арт . 23.34 КаАП “ удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве ”. Сёння ў Кобрынскім раённым суддзе адбудзецца разгляд справы . Пачатак судовага паседжання – 14.30. Актывіст лічыць , што ўшанаванне нацыянальных і рэлігійных традыцый , у дадзеным выпадку памяці гер

