Яну Дзяржаўцаву – 7 сутак арышту за пікет
26.03.2014 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед Актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў У судзе Першамайскага раёну Віцебска 26 сакавіка разглядалася адміністрацыйная справа сябра КХП - БНФ Яна Дзяржаўцава за ўдзел ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 22 сакавіка . 25 сакавіка ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі , калі вяртаўся са святкавання Дня волі . Ноч да суду правёў у ізалятары часовага ўтрымання . Пікет за байкот выбараў віцебскія актывісты КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка зладзілі напярэдадні асноўнага дня галасавання . Яны стаялі з плакатам « Байкот выбарчаму фарсу ». Сёння Алену Каваленку выклікалі ў міліцыю . Ян Дзяржаўцаў паспеў паведаміць наступнае : - Да мяне падышлі два супрацоўнікі АМАПа , запыталіся пра маё прозвішча і прапанавалі сесці да іх у машыну і праехаць у ра

