Першы арышт ў гэтым годзе . Паўла Сяргея асудзілі ў Маладзечна на 7
сутак 16.05.2016 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў, затрыманні Павел Сяргей . Фота з сацсетак Як паведаміў праваабаронца з Маладзечна Алесь Капуцкі, раніцай 16 траўня адбыўся суд над актывістам Паўлам Сяргеем. Яго асудзілі да 7 сутак арышту . Паседжанне адбывалася непасрэдна ў будынку РУУС г . Маладзечна . Суддзя Жэчко Павел разглядаў адміністрацыйную справу ў дачыненні да актывіста Паўла Сяргея па ч . 3 арт . 23.34 " Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў , учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні ", прызнаў яго вінаватым у правапарушэнні і асудзіў да адміністрацыйнага арышту тэрмінам у семь сутак .

