Першы прысуд за шэсце ў Курапаты : 3 гады " хатняй хіміі "
15.01.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Першамайскага раёна Мінска 15 студзеня вынес першы прысуд па крымінальнай справы паводле за нядзельны Марш " Дзяды " 1 лістапада , калі Следчы камітэт прызнаў падазраванымі па справе 231 чалавек . 47- гадовага Міхаіла Глухоўскага асудзілі на тры гады " хатняй хіміі ", абвінаваціўшы яго ў перакрыцці дарогі каля Парку Чалюскінцаў падчас шэсця ва ўрочышчы Курапаты , чым прычыніў шкоду " Мінсктрансу " на суму больш за 10 тысяч рублёў . Суддзя Святлана Чараповіч прызначыла менавіта такое пакаранне , якое запрашвала дзяржаўная абвінаваўца Ірына Зубко . " Вясна " з дапамогай валанцёраў назірала за гэтым судовым працэсам – распавядаем яго абставіны . Міхаіл Глухоўскі на Маршы . Фота : sk.gov.by ч . 1 арт . 342 Крымінальнага кодэкса

