Яшчэ двух жыхароў Жлобіна асудзілі да " хатняй хіміі " за падзеі 9-10
жніўня 30.07.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Жлобінскага раёна 29 ліпеня суд Жлобінскага раёна разглядзеў крымінальную справу ў дачыненні да Іллі Груздзёва і Сяргея Якубенка , якіх вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеннях , што груба парушаюць грамадскі парадак у ноч з 9 на 10 жніўня ў Жлобіне ( ч . 1 арт . 342 КК ). Справу разглядаў суддзя Яўген Ерафееў. Бок дзяржабвінавачвання падтрымлівала Ціпашкіна. Паводле абвінавачвання , Ілля Груздзёў , Сяргей Якубенка сумесна з іншымі неўстаноўленнымі асобамі вечарам 9 жніўня прыйшлі ў цэнтральную частку города Жлобіна , дзейнічалі сумесна і ўзгодненна , з мэтай выказвання сваіх грамадска - палітычных поглядаў і пратэста супраць хода і вынікаў выбараў , а

