Журналістку Ларысу Шчыракову аштрафавалі на 35 базавых велічыняў
10.08.2017 Тэгі: адміністратыўны пераслед, свабода слова Ларыса Шчыракова ў судзе . Фота : baj.by Суддзя Гомельскага раёна Андрэй Сусла пакараў Ларысу Шчыракову за супрацу з " Белсатам " без акрэдытацыі ( парушэнне артыкула 22.9 КаАП ) штрафам у памеры 35 базавых велічыняў — 805 рублёў . Як паведамляе прэсавая служба БАЖ, журналістка прызнана вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ для тэлеканала " Белсат ". Нагадаем , у ліпені на Шчыракову міліцыя склала адміністрацыйны пратакол за незаконны выраб прадукцыі СМІ . Міліцыянты склалі пратакол за відэасюжэт пра намер уладаў знесці звыш паўсотні прыватных жылых дамоў у Гомелі ў межах вуліц Багдана Хмяльніцкага — праспект Рэчыцкі — Чкалава . Такі намер уладаў выклікаў абурэнне ў шмат каго з тутэйшых жыхароў . Кіраўнікі адміністрацыі раёна і

