Брэст : За знявагу дзяржаўнага сцяга - адзін год абмежавання волі
06.11.2020 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Ілля Смольскі . Суд Ленінскага раёна Брэста 6 лістапада вынес прысуд па крымінальнай справе Іллі Смольскага, якога абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнага сцяга паводле артыкула Крымінальнага кодэкса РБ . На ўчорашнім пасяджэнні дзяржаўная абвінаваўца Ціхановіч запрасіла для падсуднага адзін год абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу - максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле . Суддзя Грушко прызнаў Іллю Смольскага вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе 1 года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу . артыкула 370

