Сустрэліся на Пушкінскай падчас Маршу герояў : вынесены прысуд двум
удзельнікам акцыі пратэсту 13 верасня 12.07.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Марш герояў 13 верасня ў Мінску . Фота : Белсат . Цэнтральны суд Мінска 12 ліпеня разгледзеў крымінальную справу палітвязня Валерыя Вішчэні і Анастасіі Рудаковай . Іх абвінавачваюць у арганізацыі ці актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях , якія груба парушаюць грамадскі парадак ( арт . 342 КК РБ ). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк . Дзяржабвінаваўца - Нічыпарук . Анастасія Рудакова знаходзілася да суда пад падпіскай аб нявыездзе , Валерый Вішчэня – пад вартай у СІЗА № 1. Быў затрыманы 29 красавіка .

