Тры гады калоніі за перапіскі ў telegram — вынеслі прысуд палітзняволенай
Марыі Несцеравай 04.06.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Палітзняволенай Марыі Несцеравай прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму . Менавіта столькі запытвала дзяржабвінаваўца Зубік. А прысуд вынесла 4 чэрвеня суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Алена Капцэвіч . Несцераву прызналі вінаватай “у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях , якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады , што пацягнула парушэнне працы транспарту , прадпрыемстваў , і арганізацыі групавых дзеянняў , якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады , што пацягнула парушэнне працы транспарту , прадпрыемстваў і ўстаноў (

