ПОЛИТИКА 28.03.2019 Зміцер Панкавец, Наша Нiва
Пазітыўны пасол у ААЭ Андрэй Лучанок у нідэрландскіх цюльпанах. Фота з ok.ru Ад лета ў Беларусі не было свайго пасла ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.Справа ў тым, што мінулы дыпламат Раман Галоўчанка пайшоў напавышэнне і ўзначаліў Вайскова-прамысловы камітэт. ААЭ — гэтаключавая для Беларусі краіна ў арабскім свеце. Туды на адпачынак нераз ездзіў Аляксандр Лукашэнка, нярэдка з прыватнымі і дзяржаўнымівізітамі ў Абу-Дабі наведваецца і старэйшы сын кіраўніка Беларусі Віктар. Новаму паслу Андрэю Лучанку 46 гадоў. Ён мінчук, хадзіў у школу №127на вуліцы Берута. Пасля гэтага вучыўся ў Лінгвістычным універсітэце нафакультэце французскай мовы, які скончыў у 1994 годзе. Пасля гэтагатрапіў на службу ў МЗС. Праца ў ААЭ будзе першай самастойна ў кар’еры Лучанка. Напрыканцы1990-х ён з’яўляўся супрацоўні

