Узнікшае ў ХІІІ стагоддзі ў Германіі Магдэбургскае права надало прывілеі мяшчанам. Па загадзе караля польскага і вялікага князя ЛітоўскагаЖыгімонта ІІІ ў 1610 годзе атрымалі іх і жыхары мястэчка Ліпні
Пісьмова яно ўпершыню ўзгадваецца ў ХV стагоддзі. У 1411 годзе тут быў пабудаваны драўляны касцёл Святой Ганны. Храм спалілі шведскіязахопнікі. На падмурку паўстала захаваная дагэтуль мураваная каплічка. У 1666 годзе Ліпнішкі і суседнія Геранёны аб ’ ядналі ў стараства Міхаіла Казіміра Паца. Круты бераг Апіты, што нясе крынічныя воды да нёманскагапрытока Гаўі, упрыгожыў драўляны панскі дом. Мястэчка стала цэнтрам графства. У розныя часы Ліпнішкамі валодалі магнаты Гаштольды, Сапегі, Бяганскія, Безбародкі, Пуслоўскія, Вольскія. Штогод тут ладзілася 5 кірмашоў,дзейнічалі 12 лавак, вадзяны млын, піваварня. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай мясцовасць адышла да Ашмянскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. На пачатку мінулага стагоддзя мястэчка ўпрыгожыў гатычны касцёл Святога Каз

