МЗС назвала «бессэнсоўным дзеяньнем» працяг мандату
спэцдакладчыка ААН па Беларусі 20 ліпень 2020, 18:47 «Пытаньне не выклікае нейкага асаблівага ажыятажу. Проста бессэнсоўнае дзеяньне» — так пракамэнтаваў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз працягу мандату спэцдакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. «Дзейнасьць так званага спэцдакладчыка мала каму цікавая, ня мае ніякай сувязі з рэальным становішчам рэчаў і ніякага ўплыву. Мандат мы не прызнаём, — сказаў Глаз. — Гэта ў прынцыпе абсурд, калі ў XXI стагодзьдзі робяцца спробы выбудаваць герархію паміж раўнапраўнымі дзяржавамі. Бо, па сутнасьці, што адбываецца: адны краіны, якія асабіста абвясьцілі сябе „чэмпіёнамі“ ў галіне правоў чалавека, ініцыююць рэзалюцыі Рады па правах чалавека, скіраваныя супраць іншых краін». Прэс-сакратар МЗС назваў гэта абсурдам і дадаў, што ёсь

