25.04.2024 / 23:37
Мы знайшлі беларуса , які загінуў на вайне заРасію . Ён з Маладзечна , завербаваўся адразупасля дэмбелю Віталь Чыбісаў паспеў паваяваць каля чатырох месяцаў . Віталь Чыбісаў . Фота з ягонай старонкі Укантакце Загінулага клічуць Віталь Чыбісаў . На момант смерці яму было 22 гады . Родам хлопец з Клецка ,пасля сям ' я пераехала ў Магілёў , а затым у Дзяржынск . Ён рос у простай сям ' і — згодна з базамі « Кіберпартызанаў », маці працавала гладзільшчыцай у мясцовай бальніцы , а бацька токарам . Бацька хлопца , імаверна , выпіваў і ўжо памёр . Імаверна , адносіны ў сям ' і былі няпростыя — Віталь , яго брат і яго маці за ўвесь час не выклалініводнага фота разам з бацькам хлопцаў . А ў сацсетках яны карысталіся дзявочым прозвішчаммаці — Сокал .

