Пераслед незалежных журналістаў не спыняецца
30.08.2018 Тэгі: адміністратыўны пераслед, свабода слова Тамара Шчапеткіна і Зміцер Лупач . Фотакалаж . Журналістка - фрылансер Тамара Шчапёткіна з Бярозы 29 жніўня пакараная судом Бярозаўскага раёна штрафам 30 базавых велічынь . Пап інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, ні суддзя Наталля Мінчанка, ні ўчастковы Ігар Прыбышчук, што складаў адміністрацыйны пратакол , не маглі адказаць , у чым канкрэтна абвінавачваецца Шчапёткіна . У выніку блытаных паказанняў сведкі Ларысы Кузьміч , кароткіх фраз Прыбышчука “ не знаю ”, “ ответить не могу ”, Наталля Мінчанка прыйшла да высновы , што Шчапёткіна парушыла артыкул 22.9 КаАП . Што менавіта , не патлумачыла . Суд быў заангажаваны і яўна заказны , што вельмі абурыла прысутных на судзе з групы падтрымкі журналісткі . Таццяна Тарасевіч : – Мяне абурыла

