«Справа антыфашыстаў»: падсудныя за
кратамі, праваабаронцы гавораць пра перасьлед за грамадзкую актыўнасьць 03 люты 2017, 12:27 Алег Грузьдзіловіч У будынку Ленінскага суду пачалося паседжаньне суду Першамайскага раёну ў гэтак званай «справе антыфашыстаў». Групу грамадзкіх актывістаў і футбольных фанатаў абвінавачваюць у асабліва злосным хуліганстве ў дачыненьні «іншай сацыяльнай групы» — заўзятага футбольнага клюбу «Тарпеда». На лаве падсудных Ільля Валовік, Вадзім Бойка, Дзьмітры Цехановіч, Філіп Іваноў, Арцём Краўчанка, Андрэй Чартовіч. Хлопцы былі арыштаваныя ў сакавіку 2016 году, і з таго часу чацьвёра зь іх знаходзяцца пад вартай. У Ільлі Валовіка, пакуль той сядзіць за кратамі, нарадзілася дачка, якую ён бачыў толькі аднойчы. Інцыдэнт, у якім, паводле сьледзтва, удзельнічалі абвінавачваныя, адбыўся ў Менску 29 чэрвеня

