« Вясна » — экстрэмісцкае фармаванне .
Што трэба ведаць ? Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд палітвязню Троцкаму , якога асудзілі да 10 гадоў калоніі 17.06.2021 Тэгі: суды, палітвязні У Вярхоўным судзе 15 чэрвеня была разгледжаная апеляцыйная скарга на прысуд палітзняволенага 45- гадовага бізнэсоўца з Мінску Аляксандра Троцкага. 5 сакавіка Мінгарсуд асудзіў яго за наезд на супрацоўніка ДАІ як за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў ( арт . 14 арт . 362 Крымінальнага кодэкса ) да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму . Суддзя Уладзімір Чаравач пакінуў скаргу палітвязня без задавальнення — у хуткім часе яго этапуюць для адбыцця пакарання ў калонію на 10 год . Сам Аляксандр на разглядзе сваёй скаргі не прысутнічаў — ні асабіста , ні праз скайп . Месяц таму яго перавялі з мінскага СІЗА № 1

