Да месяца арышту асудзілі берасцейца , які на будынку працытаваў
малітву : " Но избави нас от лукавого " 07.04.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Маскоўскага раёна Брэста 7 красавіка асудзіў па арт . 341 Крымінальнага кодэкса ( апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці ) Андрэя Леванюка за цытату з малітвы на фасадзе жылога дома " Но избави нас от лукавого ". Суддзя Вера Філонік прызнала мужчыну вінаватым і пакарала яго месяцам арышту . На судзе Андрэй пагадзіўся , што надпіс наносіў ён . Але адзначыў , што будынак ужо да гэтага неаднаразова быў " пашкоджаны " іншымі малюнкамі , але ЖЭС гэта не хвалявала . Раней Андрэя прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за нанясенне гэтага надпісу , але потым палічылі , што гэта ўсё ж такі злачынства . Андрэй Леванюк Як паведамляе брэсцкая " Вясна ", 26 лютага ў Маскоўскім судзе Брэста Андрэя Левонюка п

