jsonIcon
csvIcon

Download the database
in a convenient format

downloadIcon
jsonSmIcon
csvSmIcon
luka.zone
Русский
English
Polski

.onion mirror

onionLogo
langIcon
Русский
English
Polski

Share
information

mailIcon

Learn more
about the project

Our vision

На незалежнага журналіста Зміцера Лупача склалі чарговы пратакол

Archived on
April 23, 2023
Pages
6

01.05.2020 Тэгі: адміністратыўны пераслед, свабода слова Зміцер Лупач . Фота з сайта БАЖ Як паведамляе БАЖ , на журналіста - фрылансера з Глыбокага Зміцера Лупача 30 красавіка міліцыянты склалі чарговы адміністрацыйны пратакол за супрацу з тэлеканалам “ Белсат ”. Яго аформіў усё той жа маёр міліцыі Глыбоцкага РАУС Сяргей Цырбан, які пільна сочыць за дзейнасцю журналіста ў інтэрнэце і маніторыць сюжэты з яго ўдзелам . Змітра Лупача зноў вінавацяць у парушэнні Закона аб СМІ і прыцягваюць да адказнасці паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП ( незаконны выраб і ( альбо ) распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі ). Пакаранне за гэтае правапарушэнне прадугледжвае штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь ( ад 540 да 1350 рублёў ).

Download PDF

luka.zone © 2022–2026