Гомельская Вясна
праваабарончы сайт Жанчына паскардзілася падчас тэлефоннай размовы на чыноўніцу і атрымала штраф (+ дакументы ) 10.10.2021 Наталля Кедроўская 11 снежня 2020 года суддзя суду Гомельскага раёну Сусла аштрафаваў жыхарку пасёлка Юбілейны 57- гадовую Наталлю Кедроўскую на 510 рублёў за абразу старшыні Улукаўскага сельсавету Жаны Бізні. 24 лістапада Наталля Кедроўская падчас дыстанцыйнага прыёму , які ладзіў старшыня райвыканкаму , распавяла чыноўніку пра тое , што яна ўжо некалькі год не можа атрымаць у спадчыну сваю долю бацькоўскага дому і выказала меркаванне , што гэта яе праблема не вырашаецца ў тым ліку з - за пазіцыі старшыні Улукаўскага сельсавету , якая заняла , на думку Кедроўскай , бок яе сястры з якой у яе канфлікт з - за гэтага дому . Ва ўзбуджаным эмацыйным стане жанчына сказала :

