Суд над Сяргеем Каваленкам перанесены на 29 сакавіка ( абноўлена )
26.03.2013 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед Актывіста КХП БНФ затрымалі ўвечары 25 сакавіка . Ноч ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання . Паводле актывіста , на яго склалі два пратаколы пра адміністрацыйнае парушэнне – спачатку за пераход вуліцы ў неналежным месцы , потым – за нецэнзурную лаянку . 26 сакавіка ў 14.40 яго адпусцілі з - пад варты ў будынку Першамайскага райсуду , выпісаўшы позву на наступнае судовае пасяджэнне 29 сакавіка . У суд Першамайскі райсуд Віцебску Каваленку прывозілі двойчы : спачатку з ІЧУ , але працэс над ім не пачаўся . Пад міліцэйскім канвоем яго павезлі ў пастарунак , сказаўшы , што трэба аформіць нейкія паперы . Тым часам у будынак Першамайскага райсуду пачалі прыбываць міліцыянты ў форме і ў цывільным : ях выкарысталі для таго , каб запоўніць судовую

