Гомель : У выбаркаме запар чыноўнікі , замаскіраваныя пад грамадскасць
22.05.2020 Тэгі: выбары -2020 Скрыншот з сайта Савецкага раёна г . Гомеля Афіцыйны сайт адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля апублікаваў звесткі аб персанальным складзе раённай камісіі па прэзідэнцкіх выбарах . Доўгатэрміновы назіральнік Леанід Судаленка прааналізаваў склад камісіі ў параўнанні з мінулымі выбарамі прэзідэнта ў 2015 годзе , паведамляе " Гомельская Вясна ". Па словах назіральніка , з 13 членаў раённага выбаркама толькі тры чалавека не ўваходзілі ў папярэдні склад раённай камісіі . Старшыня камісіі Андрэй Сергіенка працуе гендырэктарам Гомельаблгаза . На мінулых выбарах з ' яўляўся намеснікам старшыні камісіі . Як і ў мінулы раз - вылучаўся ад грамадзянаў . Яго намеснік , намесніца кіраўніка райадміністрацыі Алена Герашчанка на мінулых выбарах з ' яўлялася старшынёй камісіі ,

