Абразы Лукашэнкі , здзек з дзяржаўных сімвалаў і паўторны суд над
палітвязнем . Як беларусаў судзілі па дыфамацыйных артыкулах на гэтым тыдні 18.06.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, свабода слова, ціск, улады, дыфамацыя Ілюстрацыйнае фота Праваабарончы цэнтр " Вясна " працягвае маніторыць судовыя паседжанні па крымінальных справах , звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праявы пратэсту . Па дадзеных праваабаронцаў , самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з ’ яўляюцца пераслед па дыфамацыйных артыкулах : абраза прадстаўнікоў улады , суддзяў , міліцыянтаў , прэзідэнта ( арт . 368, 369, 391 Крымінальнага кодэкса ). Штодзень па ўсёй Беларусі адбываюцца суды па гэтых артыкулах . “ Вясна ” распавядае , каго і за што на гэтым тыдні судзілі ў Беларусі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса

