У Гродна адбыліся суды яшчэ над трыма актывістамі
30.03.2017 Тэгі: суды Вадзім Саранчукоў на судзе 30 сакавіка 2-17 года . У судзе Ленінскага раёна Гродна 30 сакавіка разглядаліся адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў акцый пратэсту Вадзіма Саранчукова , Антона Вайцехава і Мікалая Саляніка . Суды над актывістамі распачаліся а 10- ай гадзіны . Справу Вадзіма Саранчукова разглядала суддзя Наталля Козел, справу Вайцехава – суддзя Р . Гурын, справу Саляніка – суддзя Дзмітрый Бубенчык. Сведкамі па справе Вадзіма Саранчукова выступалі міліцыянты Максім Варанкоў i Яўген Палівода. Абапіраючыся на іх паказанні , суддзя вынесла рашэнне пакараць Саранчукова штрафам у 15 базавых велічынь за парушэнне арт . 23.34 КаАП РБ .

