1,5 гады “ хіміі ” і зламаныя рэбры за абразу Лукашэнкі . Як беларусаў
судзілі за абразы прадстаўнікоў улады на гэтым тыдні 11.06.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Праваабарончы цэнтр " Вясна " працягвае маніторыць судовыя паседжанні па крымінальных справах , звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праявы пратэсту . Па дадзеных праваабаронцаў , самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з ’ яўляюцца пераслед па дыфамацыйных артыкулах : абраза прадстаўнікоў улады , суддзяў , міліцыянтаў , прэзідэнта ( арт . 368, 369, 391 Крымінальнага кодэкса ). Штодзень па ўсёй Беларусі адбываюцца суды па гэтых артыкулах . На гэтым тыдні прайшлі суды ў Светлагорску , Старых Дарогах , Бабруйску , Карэлічах , Дзятлаве і іншых гарадах за абразы прадстаўнікоў улады у розных сацсетках і па тэлефоне . 1,5 гады “ хіміі ” і злам

