Пружаны : жанчыну асудзілі да года калоніі за " абразу Лукашэнкі ". Дома ў
яе засталося каля 80 жывёлаў 24.05.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, дыфамацыя У машыне — Людміла Кузняцова У Пружанах 53- гадовую Людмілу Кузняцову асудзілі да года пазбаўлення волі за " абразу Лукашэнкі " па ч . 1 арт . 368 Крымінальнага Кодэксу РБ . Жанчына была арыштаваная ў залі суда , а ў яе дома засталося каля 80 жывёлаў . У пятніцу 21 траўня суддзя Вадзім Мазоль разгледзеў у судзе Пружанскага р - на справу ў дачыненні да мясцовай жыхаркі Людмілы Кузняцовай. Паводле абвінавачання , жанчына 12 жніўня 2020 размясціла з акаўнта мужа ў сацсетцы " Вконтакте " доўгае паведамленне з выразамі ў адрас Лукашэнкі . " Размяшчала інфармацыю для сябе " На судзе Людміла паўтарала , што " размяшчала інфармацыю для сябе ". І што не ўсведамляла , што яе паведамленне было відаць

