Прадстаўнік адміністрацыі Лукашэнкі студэнтам журфаку
БДУ: «Мы рыхтуем байцоў інфармацыйнага фронту» 28 люты 2023, 14:47 Нядаўна празначаны дэкан журфаку БДУ раней сказаў, што роднай мовай для беларусаў зьяўляецца расейская. На журфаку БДУ рыхтуюць ня проста журналістаў, а байцоў інфармацыйнага фронту, заявіў намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Луцкі 28 лютага на пасяджэньні калегіі Мінінфарма, паведамляе БелТА. «На жаль, да гэтага часу мы выяўляем у структурах СМІ людзей, якія не падтрымліваюць дзяржаўную палітыку, — сказаў Ігар Луцкі. — Кадры ў любой СМІ і любой установе — задача нумар адзін кіраўнікоў. Пазыцыя такая: мы рыхтуем ня проста журналістаў, мы рыхтуем байцоў інфармацыйнага фронту». Ён паведаміў, што Аляксандар Лукашэнка ўхваліў рашэньне аб стварэньні назіральнай рады на факультэце журналістыкі, куды прызначылі новага

